Добро пожаловать на сайт!

Эл. зварот грамадзян

Электронныя звароты павінны быць разгледжаны не пазней за 15 дзён з дня, наступнага за днём рэгістрацыі, а якія патрабуюць дадатковага вывучэння і праверкі — не пазней 1 месяца.

Пакідаюцца без разгляду па сутнасці звароту, якія (па якіх):

  • выкладзены не на беларускай або рускай мове;
  • не ўтрымліваюць прозвішча, уласнага імя, імя па бацьку, адрасы месца жыхарства (месца знаходжання) грамадзяніна;
  • не ўтрымліваюць адрасы электроннай пошты заяўніка;
  • не ўтрымліваюць поўнай назвы юрыдычнай асобы і адраса яго месца знаходжання, прозвiшча, уласнага iмя, iмя па бацьку кіраўніка або асобы, упаўнаважанай ва ўстаноўленым парадку падпісваць звароты (для юрыдычных асоб);
  • ўтрымліваюць тэкст, які не паддаецца чытанню;
  • ўтрымліваюць нецэнзурныя або абразлівыя словы або выразы;
  • падлягаюць разгляду ў адпаведнасці з заканадаўствам аб канстытуцыйным судаводстве, грамадзянскім, грамадзянскім працэсуальным, гаспадарчым працэсуальным, крымінальна-працэсуальным заканадаўствам, заканадаўствам, якое вызначае парадак адміністрацыйнага працэсу, заканадаўствам аб адміністрацыйных працэдурах альбо ў адпаведнасці з заканадаўчымі актамі ўстаноўлены іншы парадак падачы і разгляду такіх зваротаў;
  • змящчаюць пытанні, якія не адносяцца да кампетэнцыі ААТ «Тэхніка сувязі»;
  • пададзены паўторны зварот, калі ён ужо быў разгледжаны па сутнасці і ў ім не ўтрымліваюцца новыя абставіны, якія маюць значэнне для разгляду звароту па сутнасці;
  • з заяўнікам спынена перапіска;
  • прапушчаны без уважлівай прычыны тэрмін падачы скаргі;

Адклiканне электроннага звароту

У адпаведнасці з артыкулам 16 Закона Рэспублікі Беларусь ад 18.07.2011 № 300-3 «Аб зваротах грамадзян і юрыдычных асобаў» заяўнік мае права адклікаць свой зварот да разгляду яго па сутнасці шляхам падачы пісьмовай заявы або накіравання заявы ў электроннай форме.

Адказы на электронныя звароты, а таксама паведамлення заяўнікаў аб пакіданні іх электронных зваротаў без разгляду па сутнасці, аб накіраванні электронных зваротаў для разгляду арганізацыям у адпаведнасці з іх кампетэнцыяй, спыненні перапіскі, прадаўжэнні тэрміну разгляду зваротаў накіроўваюцца на адрас электроннай пошты заяўнікаў, указаны ў электронных зваротах. Пры гэтым на электронныя звароты могуць давацца пісьмовыя адказы (пісьмовыя паведамленні) у наступных выпадках: калі заяўнік у сваім электронным звароце просіць накіраваць пісьмовы адказ (пісьмовае паведамленне); ў электронным звароце адсутнічае адрас электроннай пошты; у выпадку, калі рашэнне аб накіраванні пісьмовага адказу (пісьмовага паведамлення) прынятае кіраўніком дзяржаўнага органа ці іншай дзяржаўнай арганізацыі, якія разглядаюць электронныя звароты, або ўпаўнаважанай ім асобай.

Абскарджанне адказаў на звароты

У адпаведнасці з артыкулам 16 Закона Рэспублікі Беларусь ад 18.07.2011 № 300-3 «Аб зваротах грамадзян і юрыдычных асобаў» адказ арганізацыі на зварот або рашэнне аб пакіданні звароту без разгляду па сутнасці могуць быць абскарджаны ў   вышэйстаячую арганізацыю.

Вышэйстаячая арганізацыя пры паступленні такой скаргі правярае звесткі, якiя змяшчаюцца ў ёй, і пры наяўнасці падстаў для станоўчага вырашэння выкладзеных у звароце пытанняў разглядае зварот па сутнасці або выдае адпаведным арганізацыям, якiя разглядалi зварот па сутнасці, абавязковае для выканання прадпісанне аб належным рашэнні гэтых пытанняў, аб чым паведамляе заяўніка. Арганізацыя, якая атрымала такое прадпісанне, павінна выканаць яго ў названы ў прадпісанні тэрмін, але не пазней за адзін месяц і на працягу трох рабочых дзён паведаміць пра гэта ў вышэйстаячую арганізацыю, а таксама накіраваць адказ заяўніку.

Адказ арганізацыі на зварот або рашэнне аб пакіданні звароту без разгляду па сутнасці пасля абскарджання ў вышэйстаячую арганізацыю могуць быць абскарджаны ў суд у парадку, устаноўленым заканадаўствам.

 

Вы можаце падаць электронны зварот у адрас ААТ «Тэхніка сувязі», запоўніўшы адну з спецыяльных формаў (для фізічных або юрыдычных асоб і індывідуальных прадпрымальнікаў), размешчаных на дадзенай старонцы ніжэй.

Обращение граждан/Зварот фiзiчных асоб

Обращение юридических лиц и индивидуальных предпринимателей/Зварот юрыдычных асоб і індывідуальных прадпрымальнікаў