Добро пожаловать на сайт!

Конкурс дзіцячага малюнка «Мая малая Радзіма»

Конкурс дзіцячага малюнка «Мая малая Радзіма»

ААТ «Тэхніка сувязі» праводзіць конкурс дзіцячага малюнка «Мая малая Радзіма», прысвечаны Году «Малой Радзімы» і 145-годдзя з дня заснавання ААТ «Тэхніка сувязі». Конкурс праводзіцца з 1 верасня па 15 кастрычніка 2018 года. Прыём работ да 1 кастрычніка 2018 года.

 Прызёры конкурсу будуць узнагароджвацца ў дзень правядзення ўрачыстых мерапрыемстваў, прысвечаных 145-годдзю з дня заснавання ААТ «Тэхніка сувязі». Па выніках конкурсу будзе створаны альбом з творчых работ.

Склад журы вызначаецца арганізатарамі Конкурсу. Журы вызначае першыя тры месцы ў кожнай узроставай катэгорыі. Пераможцам уручаюцца Дыпломы і памятныя сувеніры.

Для ўдзелу ў Конкурсе запрашаюцца ўсе жадаючыя — выхаванцы дзіцячых садкоў, навучэнцы школ гарадоў Барань і Орша, Аршанскага раёна.

се работы будуць дэманстравацца ў ДК г. Барань падчас правядзення ўрачыстых мерапрыемстваў.

Узроставыя катэгорыі ўдзельнікаў Конкурсу:

  • 4-6 гадоў;
  • 6-10 гадоў;
  • 10-14 гадоў;
  • 14-17 гадоў.

 Патрабаванні да работ, прадстаўленых на Конкурс

Малюнкі павінны адпавядаць тэме конкурсу — «Мая малая Радзіма», выкананы ў жанрах пейзажу, партрэта, жанравай карціны; адлюстроўваць гістарычную падзею, вядомага чалавека, гістарычны помнік і проста прыгожыя месцы нашага краю і вытворчую дзейнасць ААТ «Тэхніка сувязі». Кожная работа павінна мець назву, якая раскрывае задуму працы.

Малюнкі могуць быць:

— выкананы фарбамі — алей, гуаш, акварэль;

— выкананы на любым матэрыяле — ватман, кардон, палатно;

— фармат работ А3 або А4;

— этыкетка – 5 х 10 см, з указаннем назвы работы, Ф.І. аўтара, ўзросту аўтара.

Ад аднаго аўтара выстаўляецца адна работа.

Малюнкі ацэньваюцца па наступных крытэрах:

1-ы Tворчы падыход.

2-і Актуальнасць тэмы

Падача работ на конкурс азначае згоду аўтараў і іх законных прадстаўнікоў з умовамі конкурсу. Пададзеныя для ўдзелу ў конкурсе работы не рэцэнзуюцца і не вяртаюцца. ААТ «Тэхніка сувязі» пакідае за сабой права выкарыстоўваць работы для фарміравання рэкламных праспектаў, буклетаў і г.д. з указаннем аўтараў.

Работы прымаюцца да 1 кастрычніка 2018 года па адрасе: ААТ «Тэхніка сувязі», г.Барань, ул. Наберажная,1.

Кантактны тэлефон 55-72-61, ўнутраны 25-40.