Добро пожаловать на сайт!

ААТ «Тэхніка сувязі» прыняло ўдзел у ТІБО -2017

ААТ «Тэхніка сувязі» прыняло ўдзел у ТІБО -2017

На стэндзе ААТ «Тэхніка сувязі» быў прадстаўлены цэлы шэраг сродкаў сувязі і сучасныя пошукавыя комплексы, якія ўпэўнена працюць ва ўмовах перашкод, што ствараюцца, у тым ліку лініямі электраперадач, трансфарматарнымі падстанцыямі, трамвайнымі і тралейбуснымі лініямі, станцыямі катоднай абароны і г.д.
Упершыню на выставе «ТІБО-2017» ААТ «Тэхніка сувязі» прадставіла навінкі — радыёстанцыі «Клён» (вазімая) і «Клён» (насімая), а таксама мадэрнізаваны ўзор аварыйна-выратавальнай радыёстанцыі Р-855-А1-406.

 

 


На стэндзе прадпрыемства экспанавацца генератар шукальніка пашкоджанняў ГIП-1 (перадатчык) у камплекце з шукальнікам кабеляў ВК-1 (прыёмнік), якія прымяняюцца для выяўлення месцаў пашкоджанняў кабеляў і трубаправодаў.
Яшчэ адна распрацоўка прадпрыемства — спецыяльны сігнальны слуп, які пазначае па-за межамі прамысловай і жылой забудовы трасу падземнай інжынернай камунікацыі. Выведзеныя на яго паверхню праваднікі сігнальналакалізацыйнай стужкі, якая пракладваецца ў тран-шыі пад зямлёй на глыбіні, прадугледжанай дзеючымі будаўнічымі нормамі, дазваляюць падлучаць да іх генератар частоты тыпу ГIП-1 для вызначэння як самай трасы трубаправода, так і яго магчымых пашкоджанняў.


Сёння, такая тэхналогія дазваляе найбольш эфектыўна выяўляць пад зямлёй неметалічныя інжынерныя камунікацыі (трубаправоды, аптычныя лініі сувязі і іншыя). Пры гэтым яна ў разы танней геарадараў, што прымяняюцца для гэтых мэтаў.