Добро пожаловать на сайт!

Прафілактыка вытворчага траўматызму на прадпрыемстве

Прафілактыка вытворчага траўматызму на прадпрыемстве

У рамках рэалізацыі Дзяржаўнай праграмы аб сацыяльнай абароне і садзейнічанні занятасці насельніцтва на 2016-2020 гады 12 снежня 2018 года на ААТ «Тэхніка сувязі» быў праведзены семінар на тэму «Прафілактыка вытворчага траўматызму на прадпрыемстве». На семінары разглядаліся прычыны вытворчага траўматызму, яго аналіз, уздзеянне небяспечных і шкодных фактараў вытворчага асяроддзя i працоўнага працэсу на работнікаў, меры па папярэджанні вытворчага траўматызму і недапушчэнні ўжывання алкаголю на працоўных месцах.