Прадпрыемства заснавана ў 1873 годзе. ААТ «Тэхніка сувязі», якое ўваходзіць у структуру Дзяржаўнага ваенна-прамысловага камітэта Рэспублікі Беларусь з’яўляецца вядучым распрацоўшчыкам і вытворцам сучасных сродкаў радыёсувязі, тэлекамунікацыйнага, мантажнага абсталявання ў Беларусі.
Асноўныя напрамкі прадпрыемствы, гэта распрацоўка і вытворчасць лічба-аналагавых радыёстанцый, спецыяльнага абсталявання для мантажу і рамонту правадных ліній сувязі (шафы і слупы размеркавальныя, боксы кабельныя, кросавыя абсталяванне, у тым ліку па тэхналогіі PON), вытворчасць і пастаўка вырабаў з шклапластыка .
ААТ «Тэхніка сувязі» мае вопыт працы па кааперацыі з прадпрыемствамі Расійскай Федэрацыі па вырабе складовых частак абсталявання сувязі, антэн, жгутоў, антэна-фідэрных прылад, гарнітур, кабельнай прадукцыі, амартызатараў, акумулятарных батарэй, зарадных прылад, мотачных вузлоў, вырабе і механічнай апрацоўцы афарбоўцы, гравіроўцы дэталяў па чарцяжах заказчыка. На прадпрыемстве працуе прадстаўніцтва заказчыка.
Для даведкі накіроўваем інфармацыю аб прадпрыемстве:
Механічная вытворчасць — ліццё пад ціскам алюмініевых сплаваў, выраб дэталяў з пластмасы, реактапластаў, гумы, такарная і фрэзерная апрацоўка на апрацоўчых цэнтрах 3-, 4-, 5- каардынатных, станках з ЛПК (ЧПУ), аўтаматах падоўжнага тачэння, шліфаванне, электраэразійная апрацоўка, зварачныя працы.
Маецца ўчастак халоднавысадных аўтаматаў для вырабу нарыхтовак з буйна калібраванага дроту нітаў, вінтоў, заклёпак і іншых вырабаў стрыжневага тыпу, трубагнуткавая машына для гнуткі труб, аўтаматызаваная апрацоўка на прэсах лістагібачных з ЛПК (ЧПУ).
Хіміка-гальванічная вытворчасць — цынк з вясёлкавым або бескаляровым храміраваннем, хімічнае фасфатаванне і аксідаванне алюмінія і яго сплаваў, волаванне бліскучае, нікелираванне бліскучае, мядненне бліскучае, кадміраванне, а таксама лакафарбавыя пакрыцці і пакрыцці парашковымі фарбамі.
Зборачная вытворчасць — мантаж, зборка, рэгуляванне, тэхналагічная трэніроўка радыёэлектронных вырабаў, зборка друкаваных плат па тэхналогіі павярхоўнага мантажу, вакуумнае напыленне металаў на сіталлы, кераміку, шкло, фоталітаграфія.
Цэх шклопластыкавых вырабаў — выраб дэталяў з шклапластыка метадам фармавання з наступнай механічнай апрацоўкай. З шклопластыкавых дэталяў метадам іх зклейкі, зборкі і механічнай апрацоўкі вырабляюцца кабіны для аўтамабіляў.