ААТ «Тэхніка сувязі» з’яўляецца вядучым распрацоўшчыкам і вытворцам сучасных сродкаў радыё, лінейнай і оптавалаконнай сувязі, тэлекамунікацыйнага, мантажнага абсталявання і мачта-вежавых канструкцый.
Сучасная тэхналагічная і канструктарская база, зборачная, механазборачная і інструментальная вытворчасці, цэх гальванапакрыцця, наяўнасць абсталявання для ліцця пластмас і прэсавага абсталявання, дазваляе рэалізаваць поўны цыкл вытворчасці ад распрацоўкі да выпуску выраба пад строгім кантролем высокакваліфікаванага персаналу нашага прадпрыемства. На ААТ «Тэхніка сувязі» дзейнічае сістэма якасці стандарту ISO 9001, што дазваляе выпускаць прадукцыю высокага ўзроўню якасці, пра што сведчаць станоўчыя водгукі нашых кліентаў. У сваёй працы мы ўдзяляем вялікую ўвагу такім пытанням як: памяншэнне тэрмінаў вырабу заказу, павелічэнне аб’ёмаў выпускаемай прадукцыі і зніжэнне кошту.
Гатовыя разгледзець магчымасць вырабу мантажных плат, камплектуючых, вузлоў, шаф, нестандартных вырабаў па чарцяжах, тэхнічным заданнях або ўзорах для патрэб Вашага прадпрыемства. Гатовыя прыняць удзел у распрацоўцы, засваенні і вытворчасці новых відаў прадукцыі.
У выпадку зацікаўленасці ў прадукцыі і паслугах ААТ «Тэхніка сувязі» просьба выслаць прапановы і пажаданні па факсу +375 216 25 13 82 альбо на адрас электроннай пошты: contact@t-c.by.
З надзеяй на плённае, эфектыўнае і ўзаемавыгаднае супрацоўніцтва.